https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


На фестывалі "Лістапад" з`явіцца пляцоўка па абмене вопытам для прафесіяналаў у сферы кіно


Сустрэчы ў межах гэтай панелі пройдуць з 7 па 12 лістапада ў галерэі TUT.by, паведамілі ў прэс-цэнтры кінафестывалю.
На XXII Мінскім міжнародным кінафестывалі "Лістапад" будзе працаваць індустрыяльная панель — пляцоўка для абмену вопытам у стварэнні і прасоўванні кінапрадукцыі, арыентаваная на прафесіяналаў кінаіндустрыі. 

Мэта гэтай платформы заключаецца ў тым, каб "звярнуць увагу беларускіх кінематаграфістаў на прынцыпова новыя магчымасці і спосабы ўзаемадзеяння ў сферы кінаіндустрыі". Пляцоўка павінна стаць стымулам да стварэння новага кінапрадукту і закласці аснову для выхаду беларускага кіно на сусветны ўзровень. Чакаецца, што ў перспектыве такі фармат абмену вопытам перарасце ў паўнацэнную індустрыяльную панель з удзелам партнёраў з краін Еўропы і СНД. 

Сустрэчы на індустрыяльнай панелі будуць праходзіць у форме адкрытых дыскусій, прэзентацый, круглых сталоў. Удзельнікі абмяркуюць пытанні пабудовы фестывальнай стратэгіі, пітчынгу, стварэння і функцыянавання фондаў кіно, пошуку і арганізацыі кінапрадукцыі і многае іншае. У працы платформы возьмуць удзел замежныя спецыялісты ў сферы кінабізнесу з фестывальным вопытам, вопытам працы ў вытворчасці, прасоўванні фільмаў і прыцягненні фінансавання. 

Плануецца, што экспертамі выступяць прадзюсары Сімоне Баўман і Наталля Дрозд, адборшчык Берлінскага кінафестывалю ў краінах Усходняй Еўропы Мікалай Нікіцін. Спіс экспертаў будзе папаўняцца. 

"Індустрыяльная панель звычайна актуалізуе і падсумоўвае працэсы кінавытворчасці, пазначае надзённыя тэмы для абмеркавання і патэнцыяльныя кірункі развіцця. Наша пляцоўка праводзіцца першы раз, таму носіць эксперыментальна-адукацыйны характар. Свая індустрыяльная панель патрэбная ў краіне для развіцця беларускага кіно як бізнесу. Немагчыма ствараць і прасоўваць паўнацэнны і якасны прадукт у межах замкнутай кінасупольнасці асобна ўзятай краіны. Індустрыяльная пляцоўка патрэбная для адкрыцця межаў, знаёмства з правіламі і тэндэнцыямі развіцця сусветнай кінасупольнасці, фарміравання сувязяў для вытворчасці і прасоўвання нацыянальнага прадукту", — прыводзіць прэс-цэнтр словы каардынатара індустрыяльнай панелі Лізаветы Бобрыкавай. 

Кінафестываль "Лістапад" сёлета пройдзе 6—13 лістапада пад слоганам "Задавальненне для вачэй". Форум заснаваны Міністэрствам культуры і Мінгарвыканкамам пры садзейнічанні Белтэлерадыёкампаніі, кінастудыі "Беларусьфільм" і Беларускага саюза кінематаграфістаў. Арганізатарам фестывалю выступае Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў "АРТ Карпарэйшн".

Захар Шчарбакоў, БелаПАН
Мінск, 22 верасня 2015
 
Дата публикации:22.09.2015
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:740
 
Ключевые слова:
"Лістапад-2015" Фэст культуры Кинофестиваль
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме