https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Асоба Льва Бакста з`яўляецца знакавай для многіх краін


Такое меркаванне выказаў на адкрыцці міжнароднага арт-праекта "Час і творчасць Льва Бакста" ў Вільнюсе міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў.
"У Год культуры, якім аб`яўлены гэты год у Беларусі, святкуюцца юбілеі шэрага творчых асоб, значэнне якіх вялікае для многіх краін. Адна з такіх персон - асоба Льва Бакста, з чыёй творчасцю сёння могуць азнаёміцца ў Літве", - сказаў Барыс Святлоў.

На думку міністра культуры Літвы Шарунаса Біруціса, выстаўка "Час і творчасць Льва Бакста", якая адкрылася 29 красавіка ў Вільнюскай карціннай галерэі, атрымала сваю назву не выпадкова. Леў Бакст быў сімвалам эпохі, перасягнуў рамкі эпохі, прапанаваў свой стыль, з якім першапачаткова пазнаёміліся ў Мінску, а цяпер у гэтым змогуць пераканацца аматары мастацтва ў Вільнюсе.

Шарунас Біруціс выказаў упэўненасць, што беларусаў і літоўцаў чакаюць новыя праекты. Міжнародны выставачны арт-праект, прысвечаны 150-годдзю з дня нараджэння Льва Бакста, прайшоў у Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі з 10 лютага па 17 красавіка. Цяпер экспазіцыя, якая змяшчае больш за 200 работ, выкананых у розных жанрах і тэхніках - ад жывапісу і графікі да тэатральных эскізаў з музеяў Беларусі, Літвы, Латвіі, Польшчы, Расіі - будзе працаваць да 26 чэрвеня ў Вільнюсе.

Гледачу прадастаўлена магчымасць убачыць творы Льва Бакста з карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка - уладальніка самага багатага на сённяшні дзень прыватнага збору станковых твораў аўтара ва Усходняй і Цэнтральнай Еўропе.

Як адзначыў старшыня праўлення Белгазпрамбанка Віктар Бабарыка, пры чыёй падтрымцы арганізаваны праект, ён дэманструе адзінства культур Беларусі і Літвы. Леў Бакст (Розенберг) нарадзіўся ў 1866 годзе ў Гродне. Пасля вучобы ў Пецярбургскай акадэміі мастацтваў і парыжскіх мастацкіх школах стаў адным з заснавальнікаў легендарнага аб`яднання "Свет мастацтва" і аднайменнага часопіса.

Ён быў выдатным партрэтыстам, ілюстратарам, дэкаратарам і мадэльерам свайго часу. Сусветную вядомасць яму прынесла супрацоўніцтва з балетным імпрэсарыа Сяргеем Дзягілевым, па запрашэнні якога Бакст цудоўна аформіў шэраг пастановак "Рускіх сезонаў" у Парыжы, у тым ліку "Клеапатра" (1909), "Шахерэзада", "Жар-Птушка" (1910), "Нарцыс" (1911), "Дафніс і Хлоя" (1912).

Выстаўкі работ Льва Бакста праводзяцца ў прэстыжных музеях свету. Цэны на яго творы б`юць рэкорды продажаў на аўкцыёнах. У 2012 годзе з аўкцыёну Christie`s у Лондане тэатральны эскіз "Жоўтая султанша" Бакста быў прададзены больш як за 1 млн еўра. Пасля экспанавання ў сталіцы Літвы міжнародны арт-праект адправіцца ў Рыгу.

29 красавіка 2016, Вільнюс
БЕЛТА
 
Дата публикации:29.04.2016
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:864
 
Ключевые слова:
Лео Бакст Выставка Вільня Год культуры
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме