https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларусь зацікаўлена ў распаўсюджванні якаснага прадукту аб краіне замежнымі тэлеканаламі


Аб гэтым заявіла 25 верасня на прэм`еры фільма "Белавежская пушча. Некрануты лес", знятага тэлеканалам Animal Planet (Europe) Discovery, міністр інфармацыі Лілія Ананіч.
У Беларусі прадстаўлена больш як 200 замежных каналаў. "Мы зацікаўлены, каб, прадстаўляючы добрыя праграмы, замежныя тэлеканалы рабілі якасны прадукт пра Беларусь. Гэты праект, рэалізаваны з буйным сусветным брэндам - з каналам Animal Planet, думаю, стане першай ластаўкай", - сказала міністр.

Паводле слоў дырэктара каналаў Discovery Networks у Паўночна-Усходняй Еўропе Рыгора Лаўрова, у сваіх фільмах Animal Planet паказвае дзіўныя мясціны па ўсім свеце. "Мы самі адкрылі для сябе Белавежскую пушчу і пераканаліся, што гэта вельмі дастойны турыстычны аб`ект, куды абавязкова трэба ехаць і дзе кожны чалавек павінен пабываць", - лічыць ён.

Ён таксама выказаў надзею, што многія гледачы фільма захочуць убачыць Белавежскую пушчу сваімі вачамі. "Калі нам удалося хаця б крыху перадаць часцінку любові, якую мы ўбачылі ў Беларусі да сваёй краіны, прыроды, то наша справа зроблена", - падкрэсліў Рыгор Лаўроў.

Беларусы сталі першымі гледачамі кінапрэм`еры "Белавежская пушча. Некрануты лес", знятага тэлеканалам Animal Planet (Europe) Discovery. 25 верасня запланаваны два паказы: для дыпламатычнага корпуса, журналістаў замежных СМІ, акрэдытаваных у Беларусі, беларускіх журналістаў, прадстаўнікоў органаў дзяржкіравання, Нацыянальнага парку "Белавежская пушча" і для гледачоў у кінатэатры "Кастрычнік". 26 верасня на прагляд у кінатэатр "Масква" будуць запрошаны школьнікі і студэнты Мінска. У перыяд з 27 верасня па 5 кастрычніка пройдзе шырокі паказ фільма ў школах рэспублікі, уключаючы абласныя цэнтры. Дэманстрацыя карціны будзе суправаджацца фотавыстаўкамі, тэматычнымі акцыямі (флэш-мобамі "Парад зуброў") з удзелам школьнікаў.

Сусветная кінапрэм`ера фільма ў эфіры тэлеканала Animal Planet (Europe) Discovery пройдзе 27 верасня ва ўсіх краінах Еўропы і еўрапейскай частцы Расіі. У Беларусі карціну змогуць паглядзець абаненты сетак кабельнага тэлебачання шасці аператараў электрасувязі, у Мінску - СТАА "Космас ТБ". Фільм агучаны на шасці мовах (англійскай, балгарскай, польскай, румынскай, рускай і чэшскай).

Рэалізацыя праекта тэлеканалам Animal Planet (Europe) Discovery стала магчымай дзякуючы ініцыятыве Міністэрства інфармацыі пры ўдзеле СТАА "Космас ТБ" і падтрымцы Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Творчая група тэлеканала на працягу чэрвеня-ліпеня 2015 года праводзіла здымкі рабочага матэрыялу для стварэння фільма ў дзяржаўнай прыродаахоўнай установе "Нацыянальны парк "Белавежская пушча". Стваральнікамі фільма адзначаецца ўнікальнасць знятага ў Белавежскай пушчы матэрыялу.

25 верасня 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:25.09.2015
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1087
 
Ключевые слова:
Белавежская пушча Охрана природы Телевидение Animal Planet (Europe) Discovery
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме