https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Фатаграфіі палявання ўнучкі князя Дамініка Радзівіла прадставяць на выстаўцы ў Асіповічах


У Асіповіцкім гісторыка-краязнаўчым музеі 25 верасня адбудзецца ўрачыстае адкрыццё фотавыстаўкі "Паляванне кн. Марыі Гогенлоэ ў Мінскай губерні ў 1889 г.".
На выстаўцы будуць прадстаўлены ўнікальныя фатаграфіі з калекцыі князя Канстанціна Гогенлоэ-Шылінгсфюрста, якія ўжо больш за стагоддзе захоўваліся ў наследнікаў княгіні Марыі Гогенлоэ ў старадаўнім палацы на поўначы Баварыі. Княгіня Марыя, унучка князя Дамініка Радзівіла, мела на тэрыторыі сучаснай Беларусі звыш 170 маёнткаў, плошча якіх налічвала 1 млн. га. Як грамадзянка Германіі яна ўвесь час жыла ў гэтай краіне, але вельмі любіла прыязджаць на радзіму продкаў для ўдзелу ў паляванні на лася і мядзведзя. 

Восенню 1889 і зімой 1890 гадоў княгіня Марыя Львоўна здзейсніла падарожжа па сваіх маёнтках на тэрыторыі Расійскай імперыі, большая частка якіх цяпер знаходзіцца ў Беларусі. І нікому не было б ніякай справы да таго падарожжа, калі б у свіце пажылой княгіні не было прафесійнага фатографа Ёхана Хікса. Ён быў немцам па паходжанні, доўгія гады служыў у маёнтку пад Вільняй, які належаў малодшаму брату княгіні, князю Пятру Львовічу Вітгенштэйну. На фатаграфіях - княгіня Марыя і члены яе сям`і ў моманты падрыхтоўкі да палявання, часта пазіравалі яны і на фоне забітай дзічыны. Шмат разоў такое паляванне праводзілася на тэрыторыі сучаснага Асіповіцкага раёна, дзе ў яе было некалькі маёнткаў. У калекцыі ёсць групавыя фота паляўнічых, на якіх таксама і мясцовыя жыхары. 

Выстаўка прадоўжыцца да 22 кастрычніка ўключна. Арганізатарамі выстаўкі з`яўляюцца музей "Замкавы комплекс "Мір" і Асіповіцкі гісторыка-краязнаўчы музей.

25 верасня 2015, Магілёў
Сяргей Кулягін - БЕЛТА
 
Дата публикации:25.09.2015
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1073
 
Ключевые слова:
Дамінік Радзівіл Туризм в Беларуси Асіповічы Мір
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме