https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Грамадзян Беларусі не павінны турбаваць пытанні абараназдольнасці, бо гэта — непасрэдная задача галоўнакамандуючага Узброенымі сіламі


Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка 12 красавіка падчас наведвання цэнтра касмічнай сувязі, які ствараецца ў пасёлку Станькава Дзяржынскага раёна.
Прэзідэнт Беларусі падкрэсліў, што пытанням арганізацыі бяспекі ў Беларусі надаецца асаблівая ўвага. У той жа час, дадаў Лукашэнка, яго хвалюе, што людзі занадта занепакоеныя пытаннямі абараназдольнасці. Ён нагадаў, што арганізацыя бяспекі — гэта непасрэдная задача галоўнакамандуючага Узброенымі сіламі, якім згодна з Канстытуцыяй з`яўляецца прэзідэнт. "Галоўнае для мяне — бяспека нашых грамадзян, нашага грамадства і абараназдольнасць краіны", — цытуе кіраўніка дзяржавы яго прэс-служба.

Паводле слоў Лукашэнкі, у гэтым кірунку актыўна працуюць айчынныя прадпрыемствы ваенна-прамысловага комплексу, ствараючы патрэбныя для краіны і запатрабаваныя на сусветным рынку сістэмы ўзбраення, у тым ліку ракетныя комплексы.

На тэме стварэння ракетных комплексаў Лукашэнка спыніўся больш падрабязна. "Ракета — гэта сёння галоўная сістэма для абараназдольнасці, — заявіў ён. — Гэта тая зброя, якая прымушае праціўніка думаць, ці варта сюды соваць нос. У гэтым плане нам ёсць што сказаць, і мы будзем гэтаму надаваць сур`ёзную ўвагу, ствараючы патрэбныя для нас і запатрабаваныя на рынку сістэмы ўзбраення".

"Таму не перажывайце за будучыню, бяспеку, абараназдольнасць нашай краіны. У нас дастаткова спецыялістаў, якія могуць ствараць сістэмы, здольныя супрацьстаяць любому праціўніку. Свой кавалак зямлі мы заўсёды абаронім. Мы нічога свайго не аддадзім, але і чужога нам не трэба", — падкрэсліў Лукашэнка.

Праект па стварэнні нацыянальнай сістэмы спадарожнікавай сувязі і вяшчання рэалізуецца ў межах кантракта, які заключылі РУП "Завод дакладнай электрамеханікі" (Мінск) і кітайская прамысловая карпарацыя "Вялікая сцяна". У студзені 2016 года з кітайскага касмадрома быў запушчаны беларускі камунікацыйны спадарожнік "Белінтэрсат-1".

БелаПАН
Мінск, 12 красавіка 2016
 
Дата публикации:12.04.2016
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:868
 
Ключевые слова:
Белорусский спутник Противовоздушная оборона Национальная безопасность Космическая связь Дзяржынск Станькава Вооружение
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме