https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У Беларусі будуць створаны ўсе ўмовы для дэмакратычных і адкрытых выбараў


Аб гэтым у вячэрнім эфіры тэлеканала АНТ 5 ліпеня заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка.
"Будуць створаны ўсе неабходныя ўмовы, каб выбары прайшлі дэмакратычна, адкрыта і арганізавана, каб выбары былі святам для народа, якое аб`ядноўвала б наша грамадства", - адзначыў Уладзімір Андрэйчанка.

Ён звярнуў увагу, што пры выбары часу правядзення выбараў у парламенце кіраваліся двума крытэрыямі - каб дата адпавядала Канстытуцыі Беларусі і была зручная для насельніцтва. "Якраз дата 11 кастрычніка падабрана ўдачна: да гэтага часу ўжо ў асноўным адпускная кампанія завершана, студэнты знаходзяцца ў аўдыторыях, сельгасработы скончаны", - сказаў Уладзімір Андрэйчанка.

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей у эфіры таксама паведаміў, што назіраць за выбарамі запрашаюцца міжнародныя арганізацыі. "БДІПЧ АБСЕ традыцыйна назірае за выбарамі, Парламенцкая асамблея Савета Еўропы выказала жаданне, Парламенцкая асамблея АБСЕ, Міжпарламенцкая асамблея СНД, некаторыя іншыя арганізацыі. Прэзідэнтам дадзена даручэнне запрасіць усіх, хто выказаў жаданне ўдзельнічаць у гэтым працэсе", - адзначыў ён.

6 ліпеня 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:06.07.2015
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:1096
 
Ключевые слова:
Выборы в Беларуси Наблюдатели ОБСЕ
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме