https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Лукашэнка звярнуўся да ўдзельнікаў "Славянскага базару" з відэапрывітаннем


У сувязі з удзелам у самітах ШАС і БРІКС ва Уфе Аляксандр Лукашэнка перапыніў традыцыю асабіста адкрываць Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" і запісаў відэапрывітанне.
"Амаль чвэрць стагоддзя гэтае свята збірае артыстаў і паклоннікаў у нашай культурнай сталіцы, — адзначыў беларускі кіраўнік. — Для яго мы абралі цудоўны дэвіз "Праз мастацтва — да міру і паразумення". Ён аказаўся надзвычай актуальным і ў нашы дні. Сёння Беларусь па праву стала пляцоўкай для мірных ініцыятыў, правадніком ідэй добрасуседства і супрацоўніцтва. Гэта тычыцца не толькі знешняй палітыкі, але і духоўнай сферы. Бо мастацтва аб`ядноўвае людзей, не ведаючы межаў, з`яўляючыся эфектыўнай формай народнай дыпламатыі".

Паводле слоў Лукашэнкі, калі ў 1992 годзе ў "Славянскім базары" ўдзельнічала восем краін, то цяпер сабраліся прадстаўнікі больш чым 40 дзяржаў з Еўропы, Азіі, Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі. "Гэта рэкордная колькасць краін-удзельніц за ўсю яго гісторыю. Назва "Славянскі базар" стала зразумелая без перакладу ў любым кутку Зямлі", — лічыць афіцыйны лідар.

Як было заяўлена са сцэны Летняга амфітэатра, дзе праходзіць фестываль, Лукашэнка возьме ўдзел у цырымоніі яго закрыцця 12 ліпеня і ўручыць узнагароды лаўрэатам.

Сёлета ў "Славянскім базары" ўдзельнічаюць 42 краіны. Цэнтральнай падзеяй традыцыйна стане міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні, на якім Беларусь прадставіць салістка Нацыянальнага акадэмічнага аркестра сімфанічнай і эстраднай музыкі Валерыя Грыбусава. Згодна з лёсаваннем у паўфінале конкурсу 10 ліпеня прадстаўніца Беларусі выступіць апошняй, пад нумарам 21. Яна выканае песню "Спі, малы сакол" (музыка Рамана Козырава на словы Янкі Лучыны).

Мінск, 9 ліпеня 2015
 
Дата публикации:09.07.2015
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1324
 
Ключевые слова:
Славянский базар Фэст культуры
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме