https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


БУТБ паспяхова правяла першыя таргі шклабоем


На Беларускай універсальнай таварнай біржы адбыліся першыя біржавыя таргі шклабоем на ўнутраны рынак, паведамілі ў прэс-службе БУТБ.
На продаж было выстаўлена 6 лотаў тарнага сартаванага шклабою агульным аб`ёмам 15,2 тыс. т.

Прадаўцом новай біржавой таварнай пазіцыі выступіла кіруючая кампанія холдынга "Белрэсурсы", адным з напрамкаў дзейнасці якой з`яўляецца нарыхтоўка і сартаванне змешанага шклабою. У якасці пакупнікоў у таргах прынялі ўдзел беларускія вытворцы шкляной тары. Па выніках гандлёвай сесіі рэалізаваны 4 лоты агульным аб`ёмам 8,2 тыс. т на суму Br2,5 млн.

"Шклабой шырока прымяняецца як сыравіна для шкляной прамысловасці і вельмі запатрабаваны ў айчынных шклозаводаў. З прычыны абмежаванага прапанавання рэсурсу таргі праводзіліся па прынцыпе англійскага аўкцыёну - на павышэнне цаны, што дало магчымасць вызначыць рэальны рыначны кошт гэтага тавару. Што датычыцца асартыменту, то праз біржу можна набыць усе даступныя віды сартаванага тарнага шклабою: паўбелы, зялёны, карычневы, а таксама адсеў змешанага шклабою", - расказалі ў прэс-службе БУТБ.

У далейшым біржавыя таргі шклабоем будуць праводзіцца штоквартальна да 10 чысла месяца, што папярэднічаў кварталу, на які ажыццяўляецца продаж сартаванага шклабою. Такім чынам наступная гандлёвая сесія запланавана на 6 сакавіка 2024 года.

На біржы адзначылі, што аб`ём шклабою, выстаўлены на біржавыя таргі, можа адрознівацца па колеравых параметрах ад фактычнага аб`ёму, атрыманага пасля сартавання. Вырашаць гэту праблему будуць або шляхам правядзення дадатковых таргоў па ўтворанай розніцы ў аб`ёмах, альбо дапастаўкай адсутнага аб`ёму ў наступным квартале.

6 снежня 2023, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:06.12.2023
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:252
 
Ключевые слова:
Вторичные ресурсы БУТБ Стеклобой Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме