https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Курс валют на 24 лютага


Курсы валют, устаноўленыя Нацыянальным банкам Беларусі, і каціроўкі наяўнага рынку на 24 лютага 2016 года.
На 24 лютага 2016 года Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют:

Долар ЗША — 21.610 беларускіх рублёў
Еўра — 23.832
Расійскі рубель — 284,72
Украінская грыўна — 794,49

Кошык валют — 3.938,33

У параўнанні з папярэднім днём афіцыйны курс долара знізіўся на 34 рублі (0,16%), еўра — на 180 (0,75%), расійскага рубля — вырас на 1,43 рубля (0,50%), грыўны — знізіўся на 6,40 рубля (0,80%). Курс кошыка валют знізіўся на 2,81 рубля (0,07%) у параўнанні з папярэднім днём і вырас на 504,92 рубля (14,71%) у параўнанні з паказчыкам на 31 снежня 2015 года (3.433,41).

Каэфіцыент "еўра/долар" — 1,1028, "долар/расійскі рубель" — 75,90, "долар/грыўна" — 27,20.

У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў 24 лютага ў 8.55 долар куплялі па 21.300—21.570 і прадавалі па 21.610—21.800 рублёў. У параўнанні з папярэднім днём сярэдні курс куплі знізіўся на 11 рублёў (да 21.484), продажу — на 31 (да 21.677).

Індыкатыўныя курсы на астатніх сегментах: 21.400—21.500 пры куплі, 21.700—21.800 пры продажы.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 24 лютага 2016
 
Дата публикации:24.02.2016
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:512
 
Ключевые слова:
Курс валют Финансы Белорусский рубль
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме