https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Бясплатная серада" ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі сабрала вялізную чаргу


Акцыя, калі прадастаўляецца магчымасць бясплатна азнаёміцца з асноўнай экспазіцыяй, прыцягвае шмат гледачоў.
Чарга выходзіць далёка за межы тэрыторыі музея, аднак рухаецца хутка. Кожныя некалькі мінут з храма мастацтва выходзяць наведвальнікі, уступаючы магчымасць наведаць музей іншым жадаючым.

У такія дні ў музеі шмат наведвальнікаў з раніцы і да канца рабочага дня (да 19.00). Пры гэтым асаблівую цікавасць выклікаюць выставачныя праекты, кошт білетаў на якія ў "бясплатную сераду" зніжаецца.

Напрыклад, 27 студзеня, калі льготны ўваход быў прадугледжаны на выстаўку "Гоя... Пікаса", музей наведалі не менш як 3 тыс. чалавек. Не меншую колькасць гасцей чакаюць у Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі і сёння, паколькі аб`яўлены свабодны ўваход, а на выстаўкі шэдэўраў сусветнай графікі Гоя, Пікаса, Льва Бакста прадугледжаны спецыяльныя зніжаныя цэны.

Індывідуальнае наведванне для дарослага, студэнта або школьніка выстаўкі "Гоя... Пікаса" каштуе Br60 тыс. (у іншыя дні гэта Br70-120 тыс. у залежнасці ад катэгорыі грамадзян), Br30 тыс. - кошт для пенсіянераў (у любы іншы дзень - Br50 тыс.).

Кошт білета на выстаўку "Час і творчасць Льва Бакста" для ўсіх наведвальнікаў аднолькавы - Br25 тыс. Як адзначылі ў музеі, у дні свабоднага наведвання праводзіцца шмат экскурсій.

Наведвальнікамі становяцца людзі розных узростаў, шмат моладзі і пажылых людзей. Такая практыка зарэкамендавала сябе са станоўчага боку, у Нацыянальным мастацкім музеі вітаюць імкненне мінчан і гасцей сталіцы выкарыстаць магчымасць больш даведацца аб свеце мастацтва.

24 лютага 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:24.02.2016
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1027
 
Ключевые слова:
Музеи Беларуси Выставка Лео Бакст Пикассо Гойя Мінск Акция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме