https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Год культуры СМІ павінны больш увагі ўдзяляць літаратурнай творчасці і захаванню гісторыка-культурнай спадчыны


Такое меркаванне выказала 25 лютага міністр інфармацыі Лілія Ананіч
"Год культуры для нашай сферы - гэта не толькі выпуск добрых кніг, якасная інфармацыйная работа. Гэта яшчэ адзін дадатковы імпульс для ўмацавання духоўна-маральных асноў развіцця нашага грамадства і дзяржавы. Вельмі важна, каб гэты год прыўнёс новыя грані і фарбы, каб на старонках выданняў мы больш увагі ўдзялілі і літаратурнай творчасці, і захаванню гісторыка-культурнай спадчыны. Думаю, што маштабны план мерапрыемстваў Года культуры дасць новыя напрамкі для работы СМІ", - выказала меркаванне міністр.

Пры гэтым яна заўважыла, што тэматыка года падразумявае не толькі асвятленне падзей культурнага жыцця, таго, што адбываецца ў сферы прафесійнага майстэрства і народнай творчасці.

"Гэта і культура вытворчасці, культура палітычная, культура спажывання інфармацыі. Мне здаецца, ёсць цэлыя пласты, якія для сродкаў масавай інфармацыі гэтак жа актуальны, як і для грамадства, дзяржавы ў цэлым", - адзначыла Лілія Ананіч.

Гаворачы аб культуры на вытворчасці, міністр інфармацыі закранула тэму ўдасканалення работы галіны. Інструкцыяй да дзеяння, паводле яе слоў, павінен стаць указ нумар 78, накіраваны на павышэнне эфектыўнасці сацыяльна-эканамічнага комплексу краіны.

"Гэта такая своеасаблівая праграма работы кіраўнікоў вышэйшага і сярэдняга звяна, работы кожнага калектыву. Тое, што дзейнасць кіраўніка ацэньваецца па бясстратнасці, прыбытковасці прадпрыемства, да нашай сістэмы "Саюздруку" адносіцца ў поўным аб`ёме. І гэта павінна быць не разавым дасягненнем, а пастаяннай, сістэмнай работай", - падкрэсліла міністр інфармацыі.

26 лютага 2016, Брэст
Святлана Вячорка - БЕЛТА
 
Дата публикации:26.02.2016
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:785
 
Ключевые слова:
Год культуры СМИ
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме