https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Грос прадставіць Беларусь на міжнародным конкурсе выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2016"


Аляксей Грос прадставіць Беларусь на XXV Міжнародным конкурсе выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2016", які пройдзе на XXV Міжнародным фестывалі мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску".
Такое рашэнне прыняло 29 лютага па выніках праслухоўвання дзесяці фіналістаў адборачнага тура прафесійнае журы на чале з народным артыстам Беларусі Міхаілам Фінбергам.

Маэстра не аднойчы ўзначальваў судзейскую калегію адбораў на конкурсы выканаўцаў "Славянскага базару" і перакананы, што ў Беларусі шмат таленавітых артыстаў, а многія з тых, хто сёння выходзіў на сцэну, дастойныя выступаць на самых прэстыжных пляцоўках. Аляксею Гросу, якому даверана прадстаўляць краіну на конкурснай сцэне "Славянскага базару", Міхаіл Фінберг параіў папрацаваць над тэмбрам.

Артысты прадставілі на суд журы эстрадную песню беларускага аўтара на беларускай мове і эстрадную песню кампазітара славянскай краіны на адной са славянскіх моў.

XXV Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе з 14 па 18 ліпеня, на 12-13 і 19-20 ліпеня запланаваны дадатковыя мерапрыемствы.

Асноўнай фестывальнай падзеяй застаецца конкурс маладых выканаўцаў эстраднай песні, таксама заўсёды вялікую цікавасць выклікае дзіцячы песенны конкурс.

29 лютага 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:29.02.2016
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:721
 
Ключевые слова:
Фэст культуры "Славянский базар" Віцебск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме