https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Віцебскія актывісты ўсталявалі крыж на месцы расстрэлаў мірных жыхароў падчас Вялікай Айчыннай вайны


Віцебскія актывісты Партыі БНФ і Кансерватыўна-хрысціянскай партыі — БНФ усталявалі крыж каля вёскі Бараўляны Віцебскага раёна, на месцы расстрэлаў мірных жыхароў падчас Вялікай Айчыннай вайны.
У 1942—1944 гадах на гэтым месцы расстрэльвалі савецкіх грамадзян, аднак дагэтуль яно ніяк не было пазначанае. 

Паводле слоў сябра КХП-БНФ Яна Дзяржаўцава, які і прапанаваў паставіць крыж, гэтая ідэя з`явілася ў яго пасля сустрэч з мясцовымі жыхарамі. "Я шукаў сведкаў або тых, хто чуў пра сталінскія рэпрэсіі ў Віцебскім раёне. Распытваў жыхароў наваколля, бліжэйшага да вёскі Хайсы, дзе былі знойдзеныя чалавечыя астанкі. Паводле старажылаў Хайсоў, каля іхнай вёскі і адбываліся "сталінскія расстрэлы". А вось жыхары суседняй вёскі Бараўляны расказалі мне пра расстрэлы часу Вялікай Айчыннай вайны", — паведаміў Дзяржаўцаў. 

Месца расстрэлу беларусаў фашыстамі паказала мясцовая жыхарка Лідзія Сухадольская. 

Крыж быў усталяваны за 200 метраў ад аўтадарогі Р115, якая вядзе з Віцебска ў Гарадок, недалёка ад вясковых могілак, за пару дзясяткаў метраў ад бярозы, якую добра памятае мясцовая жыхарка. 

"Зрэшты, пра гэтае месца ведалі і ведаюць многія вяскоўцы. Аднак дагэтуль тут не было аніякага знаку, які сведчыў бы пра яшчэ адну трагедыю часоў Вялікай Айчыннай вайны", — зазначыў Дзяржаўцаў.

Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 6 снежня 2015
 
Дата публикации:06.12.2015
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1388
 
Ключевые слова:
Великая Отечественная война Репрессии Сталинизм Віцебск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме