"Сёння ноччу праводзілася спецаперацыя па адпрацоўцы аператыўнай інфармацыі. Інфармацыя часткова пацвердзілася. Ідзе далейшая праверка", — паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Твітэр.
У якім менавіта клубе праводзілася "спецаперацыя", не ўдакладняецца, аднак інтэрнэт-карыстальнікі ўказваюць, што ўсё адбывалася ў клубе Dozari прыкладна ў гадзіну ночы. Удзел у аперацыі браў АМАП, які аказваў сілавую падтрымку аператыўным супрацоўнікам праваахоўных органаў.
БелаПАН
Мінск, 5 снежня 2015
Мінск, 5 снежня 2015