https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі патрабуе зніжэння сабекошту прадукцыі на 25 працэнтаў


Такую задачу Аляксандр Лукашэнка паставіў 16 лютага на нарадзе аб мерах па павышэнні эфектыўнасці сацыяльна-эканамічнага комплексу.
"Важныя павышэнне якасці тавараў і паслуг, зніжэнне іх сабекошту, стрымліванне інфляцыі, збалансаванасць бюджэту. Слухайце, колькі можна аб гэтым гаварыць?!" - звярнуўся кіраўнік дзяржавы да прысутных.

"У нас што, няма магчымасці сабекошт скараціць на 25 працэнтаў? Вы ж паглядзіце: мы ў 10 разоў адстаём ад Заходняй Еўропы, маючы лепшыя цэны на сыравіну і энерганосьбіты!" - сказаў Прэзідэнт.

"Канкрэтная лічба: зніжэнне сабекошту на 25 працэнтаў, - паставіў задачу Аляксандр Лукашэнка. - І гэту лічбу зніжэння не ўдасца нікому нарысаваць. Пойдзеце пад суд, калі паспрабуеце гэта зрабіць!"

Прэзідэнт запатрабаваў таксама шукаць дадатковыя рэзервы эканамічнага росту і іх эфектыўнага выкарыстання. "Іх - мноства! Мы ідзём і спатыкаемся аб гэтыя рэзервы! Як на рэспубліканскім, галіновым, так і на рэгіянальным і мясцовых узроўнях гэтыя рэзервы трэба рэалізаваць!" - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Пры гэтым ён звярнуў увагу на тое, што рэалізацыя на практыцы рэзерваў эканамічнага росту магчыма толькі ва ўмовах ініцыятыўнай і эфектыўнай работы кіраўнікоў прадпрыемстваў, прыняцця вертыкаллю ўлады рашучых і сістэмных мер. "На жаль, цяпер не ўсе кіруючыя кадры нацэлены на атрыманне выніку. Некаторыя ўвесь час чакаюць дзяржпадтрымкі - і фінансавай, і арганізацыйнай. Не чакайце нічога, зыходзьце з уласных магчымасцей! Будзе магчымасць - нешта вам дабавяць, гэта будзе звыш таго. Але ніхто не будзе за вас працаваць!" - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што асноўныя напрамкі работы зразумелыя даўно: гэта экспарт, рацыянальнае імпартазамяшчэнне. "Інакш кажучы, ненармальна, калі мы ўнутраны рынак запаланілі імпартам і нават па тых пазіцыях, якія вырабляем у сябе ў краіне. Такім чынам, мы на водкуп камусьці аддалі ўнутраны рынак і гераічна змагаемся за гэтыя тры, пяць мільярдаў, якія аддалі на знешніх рынках. Хіба гэта нармальна?" - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Асобна Прэзідэнт спыніўся на пытаннях развіцця малога і сярэдняга бізнесу. На думку кіраўніка дзяржавы, у першую чаргу размова павінна ісці аб рэалізацыі праектаў, якія прыносяць грошы. "Якія яшчэ могуць быць размовы аб малым, сярэднім і іншым бізнесе? Трэба даставаць праекты і пачынаць працаваць", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Што значыць развіваць малы і сярэдні бізнес? Мы каму-небудзь перашкаджаем развіваць яго? Ды ў нас самыя дэмакратычныя формы рэгістрацыі гэтага бізнесу, калі ласка, прыйшоў, зарэгістраваўся за адзін дзень - ідзі заўтра працуй, - сказаў Прэзідэнт. - Галоўнае - дапамагчы, калі нехта просіць, калі нехта можа займацца гэтым бізнесам, дапамагчы яму, даць нейкую стартавую капейку, мы ж прынялі ў гэтым напрамку рашэнні".

"І я не думаю, што банкіры тут не дапамагаюць і ў нас няма чым дапамагчы", - дадаў ён.

Аляксандр Лукашэнка закрануў таксама пытанні занятасці. "Дайце чалавеку работу, як я ўжо гаварыў, і запатрабуйце з яго за гэту работу, каб ён усё дакладна выконваў. Але ў нас кульгае першая частка. Мы не можам чалавеку прадаставіць работу. І няпраўда, што нашы людзі не ўмеюць або не хочуць працаваць. У пераважнай большасці людзі ўмеюць і хочуць працаваць", - сказаў Прэзідэнт.

"Больш таго, мы дамовіліся, што павінны ў гэтым годзе стварыць 50 тыс. рабочых месц. Распісалі заданні ўсім. Якія яшчэ канкрэтна патрэбны вам задачы?! 50 тыс. рабочых месц, пачынаючы ад мясцовых органаў улады да ўрада. Усім распісана, колькі і дзе, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Галоўнае - каб чалавек быў заняты, каб ён ведаў, куды яму ісці раніцай і адкуль вяртацца ў сям`ю вечарам з заробленым рублём. Вось што сёння галоўнае. Вось і ўся рэформа!"

Таццяна Паляжай
БЕЛТА, 16 лютага 2016, Мінск
 
Дата публикации:16.02.2016
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:609
 
Ключевые слова:
Себестоимость Производительность Ценообразование Импортозамещение Предпринимательство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме