Неўзабаве заапарк абзавядзецца комплексамі для пінгвінаў, белых мядзведзяў, марскіх коцікаў і маржоў. З’явяцца стайня з манежам і акіянарыум, а ў галоўным павільёне паселяць драпежнікаў.
Абнаўленні закрануць не толькі насельнікаў, але і наведвальнікаў заапарка — для іх прадугледжаны зоны адпачынку, дзіцячыя пляцоўкі, а таксама пешаходны мост. Ён звяжа асноўную частку з аддаленымі экспазіцыямі і адначасова стане агляднай пляцоўкай.
Акрамя таго, на тэрыторыі заапарка з’явіцца цэнтр па рэабілітацыі птушак — клініка для хворых і пацярпелых птушак.
Акрамя таго, на тэрыторыі заапарка з’явіцца цэнтр па рэабілітацыі птушак — клініка для хворых і пацярпелых птушак.
ont.by, 28 лістапада 2015