https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускі рубель нязначна ўмацаваўся да долара, але працягнуў падзенне да еўра


Беларускі рубель на біржавых таргах 11 лютага нязначна ўмацаваўся ў адносінах да долара ЗША, але працягнуў падзенне да еўра.
Паводле звестак Беларускай валютна-фондавай біржы, курс долара ЗША знізіўся на 35 рублёў (0,16%) да 22.034 рублёў.

Курс еўра вырас на 41 рубель (0,17%) да 24.883 рублёў.

Расійскі рубель знізіўся да беларускага на 0,61 рубля (0,22%) да 278,47 рубля.

Нагадаем, пры падрыхтоўцы рэспубліканскага бюджэту на 2016 год быў закладзены сярэднегадавы курс долара 18.700 рублёў. Пры курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 40%, а долі долара ЗША і еўра — 30% кожная.

Расійскі рубель зніжаецца на фоне патаннення нафты. Раніцай у чацвер красавіцкі ф`ючарс на нафту маркі Brent зніжаўся на 0,32% — да 30,74 долара за бараль.

Сярэдняўзважаны курс долара да расійскага рубля разлікамі "заўтра" на ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, да 11.30 чацвярга вырас на 5 капеек, склаўшы 79,1144 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 11 лютага 2016
 
Дата публикации:11.02.2016
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:566
 
Ключевые слова:
Биржевые торги Курс валют Белорусский рубль Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме