https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Археалагічная сенсацыя ў Магілёве


У абласным цэнтры падчас будаўніцтва Пушкінскага моста знойдзены падмурак старажытнай Траецкай царквы.
Царква была ўзведзеная ў канцы 18 - пачатку 19 стагоддзя і стала ўпрыгажэннем горада, візітнай карткай старажытнага Задняпроўя.

У праўдзівасці сцвярджэнняў гісторыкаў пераканалася Крысціна Каранкевіч. Падмурак Траецкай царквы - сенсацыя чаканая, таму што захаваліся здымкі Магілёва, якія рабілі нямецкія лётчыкі, і дзе царква ёсць. На пляцоўцы вядзецца археалагічны нагляд, і будаўнікоў пра магчымую знаходку папярэдзілі. Аказалася, не дарма.

Пакуль тут мала што бачна. Контур вонкавых сцен, падмурак пад галоўныя калоны. Навокал - мёрзлая зямля. Аднак гісторыкі ўпэўненыя: гэта вялікая археалагічная знаходка.

Траецкая царква вядомая як драўляная з 16-га стагоддзя.

Напрыканцы 18-га ўзвялі мураваны будынак з магілёўскай цэглы-пальчаткі. Велічны храм у стылі класіцызму пацярпеў ад бамбёжак у вайну, і яго канчаткова разбурылі ў 1950 годзе. Лічылася, што менавіта на падмурку Траецкай царквы стаіць апора моста. Але выявілася, што гэта не так.

Цікава, што яшчэ напярэдадні знаходкі тапанімічная камісія Магілёва вырашыла назваць частку набярэжнай Дняпра Траецкай. Атрымалася сімвалічна.

Цяпер валанцёры працуюць на расчыстцы падмурка старажытнай царквы. Гісторыкі ўжо зрабілі прапанову захаваць яго для нашчадкаў. А веладарожку, якая тут запраектавана, правесці ў іншым месцы.

Між тым, рэканструкцыя Пушкінскага моста, які стане больш шырокім, працягваецца. Зменлівае надвор’е не перашкаджае работам. Плануецца завершыць усё да канца гэтага года.

tvr.by, 13 лютага 2016

 
Дата публикации:13.02.2016
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1002
 
Ключевые слова:
Магілёў Археология
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме