Аб гэтым сведчаць даныя Міністэрства фінансаў.
Дзяржаўныя валютныя аблігацыі для фізічных асоб у бездакументарнай форме 151-га выпуску на суму 50 млн. долараў ЗША эмітаваныя 22 чэрвеня гэтага года пад 7% гадавых тэрмінам на год.
Як паведамляе Міністэрства фінансаў, па стане на 23 лістапада размешчана аблігацый гэтага выпуску на суму 31,6 млн. долараў, што складае 63,2% ад агульнага аб`ёму эмісіі.
Сярод уладальнікаў указаных каштоўных папер доля фізічных асоб-рэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь складае 96%, фізічных асоб-нерэзідэнтаў — 4%.
29 і 30 кастрычніка ў гандлёвай сістэме Беларускай валютна-фондавай біржы зафіксаваныя першыя здзелкі куплі-продажу аблігацый выпуску № 151 у межах іх абароту на другасным рынку. Заключаныя дзве здзелкі на агульную суму 20 тыс. долараў ЗША.
Мінфін нагадвае, што размяшчэнне дзяржаўных валютных аблігацый выпуску № 151 праз ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа" працягваецца да 31 снежня 2015 года і не будзе ажыццяўляцца ў перыяд з 21 па 24 снежня ў сувязі з чарговай выплатай працэнтнага даходу па іх.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 23 лістапада 2015
Мінск, 23 лістапада 2015