https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Штрафы за гандаль таварамі без сертыфікатаў у Беларусі могуць быць зменшаны


Аб гэтым 2 лютага паведаміў міністр эканомікі Беларусі Уладзімір Зіноўскі.
Міністэрствы эканомікі і гандлю прапануюць зменшыць штрафныя санкцыі прадпрымальнікам за гандаль таварамі без сертыфікатаў.

"Ёсць пытанні вялікіх штрафных санкцый (у адносінах да прадпрымальнікаў, якія гандлююць таварамі без дакументаў аб пацвярджэнні якасці.), напрыклад, 200 базавых велічынь. З гэтым Мінэканомікі, Міністэрства па падатках і зборах і Міністэрства гандлю працуюць. Ёсць прапанова мінімізаваць штрафныя санкцыі. Але гэта ніяк не сведчыць аб тым, што не будзе прымяняцца або прыпыняцца работа ўказа нумар 222", - адзначыў кіраўнік ведамства.

На думку Уладзіміра Зіноўскага, абсалютна адэкватная, выразная пазіцыя дзяржавы ўжо агучана. "Што датычыцца 222-га ўказа, назад ніякага кроку не будзе. Безумоўна, гандляваць трэба, як і ва ўсім свеце, толькі дакументальна пацверджанымі таварамі, якія адпавядаюць усім сертыфікатам", - сказаў міністр.

Ён звярнуў увагу, што гэта важна, перш за ўсё, для беларускіх грамадзян. Як нагадаў Уладзімір Зіноўскі, адпаведныя рашэнні, якія датычыліся прадпрымальніцкай дзейнасці, былі прыняты яшчэ ў 2012 годзе, але момант уступлення ў сілу забароны гандляваць без сертыфікатаў усё адкладваўся.

"У прадпрымальнікаў было шмат часу і магчымасцей, каб выправіць сітуацыю. Безумоўна, цяпер не ўсё так гладка, як уяўлялася з пункту гледжання ўрада", - прызнаў міністр.

 2 лютага 2016, Мінск
Таццяна Іванюк - БЕЛТА
 
Дата публикации:02.02.2016
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:681
 
Ключевые слова:
Предпринимательство Сертификация Штрафы Указ №222
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме