Гасцямі фестывалю стануць вучоныя, энтузіясты, аматары прыроды. Для іх будуць арганізаваны прэзентацыі аб жыцці соў.
У прыватнасці, удзельнікі даведаюцца шмат новага пра вушастую саву, якая з`яўляецца ў Беларусі птушкай 2015 года. Арнітолагі з Беларусі і Польшчы падзеляцца вопытам па ўліку, кальцаванні начных вартавых лесу.
Арганізатары падрыхтавалі для турыстаў вялікую забаўляльную праграму. На свежым паветры пройдуць пазнавальныя віктарыны, майстар-класы па народных танцах, вырабе савіных домікаў.
Але самае цікавае чакае гасцей з надыходам ночы. Ім прапануюць прагуляцца па запаведным лесе Белавежскай пушчы ў пошуках соў.
Арнітолагі навучаць экскурсантаў чуць гэтых птушак і нават дапамогуць разглядзець іх у цемры. Аматары прыроды таксама змогуць замацаваць на дрэвах зробленыя ўласныя рукамі птушыныя гняздоўі.
Аляксандр Сідарук, які з`яўляецца ўладальнікам аграсядзібы, растлумачыў, што выбар тэматыкі арніталагічнага фестывалю звязаны з патэнцыялам гэтай мясцовасці. Хутар Залессе размешчаны побач з унікальным водна-балотным комплексам "Дзікае", акружаны з усіх бакоў лесам, дзе пражывае мноства рэдкіх птушак.
"Мы хочам, каб беларусы больш даведваліся, ганарыліся роднай прыродай. І нам ёсць што расказаць і паказаць людзям. Назіранне за птушкамі - добрая традыцыя, якая вучыць берагчы навакольнае асяроддзе. У гэтых лясах водзіцца неймаверная колькасць птушак, але сімвалам фестывалю мы выбралі саву, якую рэдка сустрэнеш у Еўропе. А ў Белавежскай пушчы жывуць практычна ўсе віды соў, якія сустракаюцца ў Беларусі", - падкрэсліў субяседнік.
Трэці па ліку "Савіны фэст" арганізаваны пры падтрымцы Пружанскага райвыканкама, грамадскага аб`яднання "Ахова птушак Бацькаўшчыны".
29 кастрычніка 2015, Брэст
Аляўціна Чарнаволава - БЕЛТА