Пастановай Міністэрства абароны Беларусі ад 26 кастрычніка № 30 зацверджаны авіяцыйныя правілы арганізацыі радыёлакацыйнага забеспячэння палётаў (РЛЗ) дзяржаўнай авіяцыі.
Правіламі замацаваны паняційны апарат, што выкарыстоўваецца ў сферы эксплуатацыі паветраных суднаў дзяржаўнай авіяцыі, вызначаны агульныя патрабаванні да радыёлакацыйнага забеспячэння палётаў, рэгламентаваны пытанні арганізацыі РЛЗ палётаў дзяржаўнай авіяцыі, падрыхтоўкі і забеспячэнні палётаў, патрабаванні да сродкаў радыёлакацыйнага забеспячэння палётаў.
Пастановай прадугледжана, што ў рэспубліканскіх органах дзяржаўнага кіравання, у дзейнасці па прызначэнні якіх выкарыстоўваецца дзяржаўная авіяцыя, і ў ДТСААФ службовыя асобы органаў кіравання авіяцыі на падставе патрабаванняў, выкладзеных у авіяцыйных правілах, пры неабходнасці могуць распрацоўваць свае адпаведныя інструкцыі, зыходзячы з асаблівасцяў парадку арганізацыі радыёлакацыйнага забеспячэння палётаў іх паветраных суднаў.
Пастанова Мінабароны ўзгоднена з кіраўніцтвам Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта і ДТСААФ.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 1 лістапада 2015
Мінск, 1 лістапада 2015