https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі стагадовы рубеж пераадолелі 488 жанчын і 70 мужчын


Стагадовы рубеж пераадолелі 588 жыхароў Беларусі, паведаміла прэс-сакратар Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Таццяна Максімава.
На 1 кастрычніка бягучага года ў рэспубліцы налічвалася шэсць беларусаў ва ўзросце 110 гадоў і старэйшых, з іх два чалавекі адзначылі свой 115-ы юбілей - жыхаркі Гродзенскай і Мінскай абласцей.

Сярод беларускіх доўгажыхароў традыцыйна пераважаюць прадстаўніцы прыгожага полу: сваё 100-годдзе перасягнулі 488 жанчын і 70 мужчын. Такім чынам, прадстаўнікоў моцнага полу сярод тых, хто адсвяткаваў свой соты дзень нараджэння, у 7 разоў менш.

Сярод рэгіёнаў лідарам па колькасці доўгажыхароў з`яўляецца Гродзенская вобласць: тут на 1 кастрычніка бягучага года налічвалася 108 чалавек ва ўзросце старэйшым за 100 гадоў. На другой пазіцыі геранталагічнага рэйтынгу - Мінская вобласць (104), на трэцяй - Брэсцкая вобласць (76). У Гомельскай вобласці пражывае 71 чалавек, які ўжо адзначыў свой векавы юбілей, у горадзе Мінску - 69, у Віцебскай вобласці - 67, у Магілёўскай вобласці - 63.

У Беларусі адзначаецца тэндэнцыя росту долі пажылых людзей у агульнай колькасці насельніцтва.

На пачатак бягучага года ў рэспубліцы пражывалі 2,3 млн чалавек старэйшых за працаздольны ўзрост (0,7 млн мужчын і 1,6 млн жанчын) - гэта практычна чацвёртая частка насельніцтва краіны.

Толькі за мінулы год людзей ва ўзросце старэйшым за працаздольны стала больш на 45,7 тыс. чалавек. Згодна з дэмаграфічным прагнозам, колькасць гэтай катэгорыі грамадзян будзе павялічвацца, а да 2020 года ўдзельная вага пажылых людзей дасягне 27 працэнтаў.

21 кастрычніка 2015, Мінск
Алена Прус - БЕЛТА
 
Дата публикации:21.10.2015
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:881
 
Ключевые слова:
Геронтология Соцзащита в Беларуси Долгожители Статистика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме