Як паведаміла прэс-служба "Белавія", падчас прэзентацыі прадстаўнікі авіякампаніі і аэрапорта раскажуць аб асаблівасцях выканання новага рэйса, пунктах руху транзітных пасажыраў цераз Мінск, а таксама перспектывах развіцця беларуска-ўкраінскага супрацоўніцтва ў сферы грамадзянскай авіяцыі. У ліку запрошаных гасцей — губернатар Адэскай вобласці Мікаэль Саакашвілі.
Варта зазначыць, што "Белавія" планавала адкрыць гэты рэйс летам 2016 года. Аднак у канцы верасня ўкраінскія ўлады ўвялі санкцыі супраць шэрагу расійскіх авіяперавозчыкаў, забараніўшы ім палёты ва Украіну і транзіт. У адказ на гэта ў Расіі забаранілі палёты ўкраінскіх перавозчыкаў. Поўнасцю прамыя паветраныя зносіны паміж Украінай і Расіяй могуць спыніцца 25 кастрычніка.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 21 кастрычніка 2015