https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 30 лістапада 2023 года


Гэты дзень з`яўляецца трыста трыццаць чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 31 дзень.
Якія падзеі адбыліся 30 лістапада і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 30 лістапада

У 1409 годзе ў Бярэсці пачалася нарада Ягайлы і Вітаўта пра план сумесных вайсковых дзеянняў супраць Тэўтонскага ордэна.
У 1595 годзе казацкі атрад Севярына Налівайкі захапіў Магілёў.
У 1952 годзе быў заснаваны Дзяржаўны акадэмічны хор Беларусі імя Цітовіча.
У 1993 годзе Урочышчу Курапаты нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці 1-ай катэгорыі.

Хто нарадзіўся 30 лістапада

1427 год: Казімір Ягелончык, вялікі князь літоўскі.
1899 год: Міхась Лынькоў, беларускі пісьменнік.

Таксама сёння нарадзіліся ірландскі святар і пісьменнік Джонатан Свіфт, амерыканскі пісьменнік Марк Твэн і брытанскі прэм’ер-міністр і пісьменнік Уінстан Чэрчыль.

30 лістапада ў народным календары

Праваслаўныя вернікі сёння шануюць памяць Грыгорыя Цудатворца. У народзе 30 лістапада называюць Грыгор`еў дзень, а самаго Грыгорыя – Зімапаказальнікам. Па надвор`і ў гэты дзень прадказвалі, якой будзе першая палова зімы.

Сёння сустракалі Сівер – паўночны вецер, які лічыўся заступнікам зімовага палявання і добрых дарог. 30 лістапада, калі выпаў снег, імкнуліся пакатацца на санках – лічылася, хто далей з`едзе з гары, той у наступным годзе будзе шчаслівы. Таксама, каб увесь год быць здаровым, качаліся па снезе.

У гэты дзень варта звярнуць увагу на лёд на рацэ: калі ён цёмны, ураджай будзе добры.

Sputnik, 30 лістапада 2023
 
Дата публикации:30.11.2023
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:146
 
Ключевые слова:
Ноябрь Календарь Памятные даты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме