https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Экспазіцыя паштовай прадукцыі "Летапіс Перамогі" адкрылася ў круглай зале мінскага паштамта


Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Белпошта".
"У круглай зале мінскага паштамта для жыхароў і гасцей сталіцы адкрылася экспазіцыя паштовай прадукцыі "Летапіс Перамогі". На выстаўцы прадстаўлены мастацкія паштовыя маркі ваеннай тэматыкі, выпушчаныя з 1992 года, мастацкія двайныя паштоўкі, карткі, а таксама архіўныя дакументы з гісторыка-інфармацыйнага цэнтра РУП "Белпошта", - адзначылі ў прэс-службе.

Гісторыя Вялікай Айчыннай вайны таксама знайшла адлюстраванне ў паштовых мініяцюрах. На сённяшні дзень амаль 30 выпускаў паштовых марак складаюць своеасаблівы летапіс Вялікай Перамогі. Першая айчынная марка на ваенную тэматыку была выпушчана ў 1994 годзе. Гэта быў сумесны выпуск паштовых адміністрацый Расіі, Украіны і Беларусі "50-годдзе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў". На марках адлюстраваны элементы аперацый па вызваленні тэрыторыі гэтых краін у ходзе ваенных дзеянняў. У прыватнасці, на паштовай мініяцюры, прысвечанай вызваленню Беларусі, можна ўбачыць развіццё аперацыі "Баграціён".

"У 1995 годзе ў свет выйшлі паштовыя маркі, прысвечаныя паўвекавому юбілею Перамогі. На марках да 55-годдзя Вялікай Перамогі мы бачым карціну Міхаіла Савіцкага "Партызанская мадонна". У серыі з чатырох паштовых мініяцюр, прысвечаных 60-годдзю Перамогі, адлюстравана вызваленне Мінска, парад партызан у беларускай сталіцы, Хатынь, узніманне сцяга Перамогі над рэйхстагам, а на паштовым блоку - падпісанне Жукавым акта аб капітуляцыі Германіі і парад Перамогі на Краснай плошчы ў Маскве", - расказалі супрацоўнікі "Белпошты". Па просьбе грамадскасці ў 2008 годзе выйшла ў свет марка, прысвечаная памяці ахвяр халакосту. У 2013-м калекцыя папоўнілася маркай "Хатынь" і "Абарона Брэсцкай крэпасці".

У мінулым годзе паштовыя адміністрацыі Беларусі і Расіі сумесна выпусцілі паштовы блок "70-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў". У сакавіку 2015 года ўбачылі свет паштовая марка і блок, прысвечаныя 70-й гадавіне Перамогі.

Экспазіцыя, прадстаўленая ў круглай зале паштамта, прыме ўдзел у VIII Нацыянальнай філатэлістычнай выстаўцы "Белфіла-2015", якая адбудзецца з 6 па 15 мая ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь. Там будуць прадстаўлены амаль 100 калекцый паштовых адміністрацый краін СНД, філатэлістаў - членаў філатэлістычных саюзаў Беларусі, Азербайджана, Казахстана, Малдовы, Германіі, Польшчы, Расіі і іншых краін.

14 красавіка 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:14.04.2015
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1268
 
Ключевые слова:
Филателия Выставка 70-летие Победы Белпошта Мінск Великая Отечественная война
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме