https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


За час аперацыі "Нелегал" у Мінску да адказнасці прыцягнутыя 504 грамадзяніны


Аб гэтым паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.
У ГУУС Мінгарвыканкама падведзены вынікі спецыяльнага комплекснага мерапрыемства "Нелегал", якое праводзілася ў сталіцы з 29 верасня па 2 кастрычніка. Мэтай аперацыі было процідзеянне незаконнай міграцыі, незаконнаму знаходжанню замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Беларусі, а таксама спыненне ўчынення імі правапарушэнняў. 

У гэты перыяд супрацоўнікамі службаў і падраздзяленняў Мінскага гарнізона праводзілася комплексная адпрацоўка рынкаў, гасцініц, інтэрнатаў, чыгуначных станцый, аб`ектаў будоўлі, прыватных адрасоў, па якіх незаконна пражывалі замежныя грамадзяне, а таксама іншых месцаў магчымага з`яўлення замежнікаў, што знаходзяцца на тэрыторыі Мінска без прававых падстаў. 

Паводле слоў начальніка ўпраўлення па грамадзянстве і міграцыі ГУУС Мінгарвыканкама Ігара Дарашчонка, падчас правядзення мерапрыемстваў за парушэнне міграцыйнага заканадаўства, у тым ліку парадку ўезду-выезду і знаходжання ў Беларусі, былі выяўленыя і прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці 504 грамадзяніны. У дачыненні да 47 замежнікаў прынятыя рашэнні аб дэпартацыі/высылцы іх з краіны. У дачыненні да двух замежнікаў распачатыя крымінальныя справы на падставе арт. 371-2 КК (парушэнне тэрміну забароны ўезду ў Рэспубліку Беларусь).

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 6 кастрычніка 2015
 
Дата публикации:06.10.2015
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:957
 
Ключевые слова:
Нелегальная миграция Депортация Операция "Нелегал"
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме