https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі штогод фіксуецца ад 16 да 30 выпадкаў парушэння парадку выкарыстання паветранай прасторы


Аб гэтым верасня паведаміў камандуючы ВПС і войскамі ППА Алег Двігалеў.
"Штогод фіксуецца ад 16 да 30 выпадкаў парушэння парадку выкарыстання паветранай прасторы ўладальнікамі прыватных лятальных апаратаў. Гэта мотадэльтапланы, лёгкаматорныя самалёты. Таму трэба працаваць з уласнікамі гэтых паветраных суднаў, каб была дысцыпліна", - сказаў камандуючы.

Менавіта пасля вырашэння такіх пытанняў можна будзе перайсці да абмеркавання тэмы аб паведамляльным парадку выкарыстання паветранай прасторы. Што датычыцца існуючых правіл выкарыстання паветранай прасторы, то ў Беларусі не плануецца ўносіць у іх істотныя змяненні. Але пры гэтым у бліжэйшым будучым, як чакаецца, будуць скарочаны тэрміны разгляду заявак на выкарыстанне паветранай прасторы.

Алег Двігалеў растлумачыў, што плануецца разглядаць такія заяўкі не на працягу сутак, а на працягу 12 гадзін або нават у меншыя тэрміны.

Больш таго, камандуючы падкрэсліў, што цяпер няма істотных цяжкасцей у арганізацыі палётаў прыватных самалётаў. "Ніводнаму яшчэ не было адмоўлена ў ажыццяўленні палётаў у паветранай прасторы Рэспублікі Беларусь. Зразумела, размова не ідзе аб раёнах, дзе палёты забаронены", - удакладніў камандуючы ВПС і войскамі ППА.

Як паведамлялася, 23 верасня на ўчастку дарогі М1 паблізу ад Дзяржынска ўпершыню ў Беларусі была ажыццёўлена пасадка ваенна-транспартнага самалёта Ан-26. Таксама прызямліліся два штурмавікі Су-25 і адзін знішчальнік МіГ-29.

23 верасня 2015, Мінскі раён
Васіль Малашэнкаў - БЕЛТА
 
Дата публикации:23.09.2015
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:1466
 
Ключевые слова:
Воздушное пространство Правила полётов Авиация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме