Унікальную кнігу мемуараў грамадскага дзеяча, палітыка, дыпламата, мецэната, кампазітара Міхала Клеафаса Агінскага прэзентуюць у Мінску.
Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае 250-годдзю з дня нараджэння Міхала Клеафаса Агінскага, адбудзецца ў Мінску 26 верасня на плошчы Свабоды. Тут адкрыюць мемарыяльную дошку. У гэты ж дзень у КЗ "Верхні горад" пройдзе юбілейны канцэрт "Агінскі без межаў". У ім прымуць удзел прамыя нашчадкі кампазітара з польскага горада Познань, народны фальклорны ансамбль "Тутэйшая шляхта", хор "Канкордыя" і іншыя. У час канцэрта таксама адбудзецца прэзентацыя ўпершыню перакладзенай у Беларусі ўнікальнай кнігі мемуараў Агінскага, выпушчанай да яго 250-гадовага юбілею.
Агінскі, які вядомы як кампазітар, быў перш за ўсё дзяржаўным служачым, які займаў кіруючыя пасады ў Вялікім Княстве Літоўскім, Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі, які адыграў значную ролю ў дзяржаўным, грамадска-палітычным жыцці Беларусі, Літвы, Польшчы і Расіі.
25 верасня 2015, Мінск
БЕЛТА
25 верасня 2015, Мінск
БЕЛТА