https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Браканьеры з Мінска, якія забілі вушастую саву — птушку года, заплацяць 31,5 млн. рублёў урону


Пра гэта паведамляе Дзяржаўная інспекцыя па ахове жывёльнага і расліннага свету.
У Вілейскім раёне Мінскай вобласці паводле падазрэння ў нелегальным промысле затрыманая група паляўнічых-мінчан.

Мужчыны вярталіся з палявання на птушак, калі іх аўтамабіль спынілі для праверкі супрацоўнікі Мінскай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету. У салоне яны знайшлі тушку падстрэленай вушастай савы. 

Вадзіцель растлумачыў, што падстрэліў саву нібыта памылкова, пераблытаўшы яе з качкай. Відавочна, страляў па няясна бачнай цэлі, што ўжо з`яўляецца парушэннем. За рэдкую птушку са спіса СІТЕС, абвешчаную ў Беларусі птушкай года, яму давядзецца кампенсаваць урон — 31,5 млн. рублёў. 

У дзеяннях паляўнічых дзяржінспектары ўбачылі прыкметы і іншых парушэнняў. Апрача сваёй зброі, у аўтамабілі яны перавозілі стрэльбу, што належыць пабочнай асобе. Большасць знойдзеных патронаў былі заражаныя карцеччу і кулямі, хаця пры паляванні на дзікіх птушак дазволены выключна шрот. 

Яшчэ большыя падазрэнні выклікаў знешні выгляд аднаго з затрыманых: на руках мужчыны былі бурыя плямы, як мяркуецца, кроў, а на адзенні — кавалачкі шэрсці. Адзенне і нож паляўнічага, а таксама змывы з яго рук адпраўленыя на экспертызу. 

У працэсе разбору да месца спынення аўтамабіля наблізілася іншая машына. Як толькі дзяржінспектары накіраваліся ў яе бок, вадзіцель зрабіў рэзкі паварот і хутка паехаў. 

Акалічнасці справы расследуе Вілейскі РАУС. Вырашаецца пытанне аб распачынанні дзвюх крымінальных спраў за незаконнае паляванне.

Алена Германовіч, БелаПАН
Гомель, 24 верасня 2015
 
Дата публикации:24.09.2015
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1227
 
Ключевые слова:
Охрана природы Браконьерство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме