"Узброеныя Сілы і іх афіцэрскі корпус дастойна справіліся з тымі задачамі, якія стаялі на гэта пяцігоддзе. Тая сістэма бяспекі, якая была створана ў краіне і існуе цяпер, знайшла сваё пацвярджэнне ў шэрагу буйных вучэнняў: "Шчыт Саюза - 2011", "Захад - 2013", "Шчыт Саюза - 2015". Там яна поўнасцю паказала сябе здольнай рэагаваць на ўсе выклікі і пагрозы", - сказаў Андрэй Раўкоў.
Паводле слоў міністра, асноўнымі напрамкамі развіцця Узброеных Сіл на бліжэйшую пяцігодку стануць далейшая аптымізацыя баявога і колькаснага складу УС, выбарачнае пераўзбраенне на новую тэхніку, захаванне кадравага патэнцыялу, удзел у патрыятычным выхаванні.
На пяты Афіцэрскі сход Узброеных Сіл, які праходзіць у Мінску, сабраліся амаль 350 афіцэраў з усіх ваенных гарнізонаў краіны.
25 верасня 2015, Мінск
БЕЛТА
БЕЛТА