https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускі рубель зноў умацаваўся да долара ЗША і еўра


На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 16 верасня курс долара ЗША знізіўся на 42 рублі, або на 0,24%, да 17.720 рублёў.
Курс еўра знізіўся на 120 рублёў, або на 0,6%, і склаў 19.947 рублёў.

Курс расійскага рубля вырас на 4,62 рубля, або на 1,75%, да 268,8 рубля.

Беларускі рубель умацоўваецца некалькі дзён запар следам за расійскім, які, у сваю чаргу, расце ў дачыненні да долара з-за росту цэн на нафту.

Паводле звестак агенцтва Прайм, сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 серады знізіўся на 1,23 рубля, склаўшы 65,9273 рубля, сведчаць звесткі біржы.

У аўторак, 15 верасня, сярэднеўзважаны курс долара складаў 67,1574 рубля за долар.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 16 верасня 2015
 
Дата публикации:16.09.2015
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:853
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Финансы Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме