https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Міліцыя Мінскай вобласці ўзмацніла кантроль за абаротам піратэхнічных вырабаў


Пра гэта паведамляе УУС.
Упраўленне ўнутраных спраў Мінскага аблвыканкама ўзмацніла кантроль за абаротам піратэхнічных вырабаў.

Маніторынг ажыццяўляецца адносна аб`ектаў гандлю, якія рэалізуюць піратэхнічныя вырабы, у мэтах выяўлення і ўстаранення парушэнняў парадку захоўвання і продажу піратэхнікі.

Міліцыя пачала праверкі 23 лістапада, яны будуць доўжыцца ўсе навагоднія і калядныя святы.

Першыя праверкі паказалі, што ўласнікі аб`ектаў у першую чаргу парушаюць правілы захоўвання і продажу піратэхнічных вырабаў, калі выбухованебяспечныя прадметы, у тым ліку трэцяга класа небяспекі, вага якіх дасягае некалькі кілаграмаў, знаходзяцца фактычна ў свабодным доступе для пабочных асоб. Адказнасць за такія дзеянні прадугледжаная арт. 23.48 КоАП, штраф складае да 20 базавых велічынь з магчымай канфіскацыяй піратэхнічных вырабаў.

У адным з павільёнаў у Маладзечне супрацоўнікамі міліцыі 23 лістапада быў выяўлены факт парушэння парадку захоўвання і рэалізацыі піратэхнічных вырабаў на суму ў некалькі мільёнаў рублёў. 

Праводзіцца праца па выяўленні асоб, якія займаюцца напярэдадні навагодніх святаў незаконнай рэалізацыяй такіх вырабаў. Гэтыя дзеянні кваліфікуюцца як незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць. Адказнасць прадугледжаная арт. 12.7 КоАП, штраф можа скласці 500 базавых велічынь.

Факты парушэння грамадскага парадку, звязаныя з выкарыстаннем піратэхнічных вырабаў, у тым ліку дзецьмі, будуць спыняцца з прыцягненнем вінаватых да адказнасці. 

Упраўленне ўнутраных спраў нагадвае, што продаж петард дзецям дазволены з 15 гадоў. За парушэнне непаўналетнімі грамадскага парадку пры выкарыстанні піратэхнічных вырабаў супрацоўнікамі АУС неадкладна разглядаецца пытанне аб пастаноўцы правапарушальнікаў на ўлік у органы ўнутраных спраў.

Паводле слоў начальніка аддзялення арганізацыі працы ІСН УУС Андрэя Амбражэя, кантроль за абаротам піратэхнічных вырабаў сёлета распачаты загадзя, і асноўная яго мэта — забеспячэнне грамадскага парадку і папярэджанне няшчасных выпадкаў, звязаных з выкарыстаннем такіх вырабаў.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 24 лістапада 2015
 
Дата публикации:24.11.2015
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:1117
 
Ключевые слова:
Новый год Пиротехника Пожарная безопасность Мінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме