https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі будуць будаваць арэнднае жыллё для трэнераў, якія працуюць з таленавітымі спартсменамі


Такое рашэнне прыняў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка 24 лістапада на нарадзе, якая была прысвечана пытанням развіцця хакея.
У час нарады разглядаліся праблемы, вырашэнне якіх дасць магчымасць узняць на больш высокі ўзровень падрыхтоўку будучых зорак хакея. Напрыклад, адно з прынятых на ўзроўні Прэзідэнта рашэнняў - будаўніцтва арэнднага жылля для маладых трэнераў, якія працуюць з таленавітымі спартсменамі.

Ключавое патрабаванне кіраўніка дзяржавы - апірацца трэба на свае, айчынныя спартыўныя таленты. Важна ўмець іх знайсці і належным чынам падрыхтаваць. Пытанні далейшага развіцця хакея разглядаліся ў комплексе.

Напрыклад, прынята рашэнне, што пачынаючы з гэтага або наступнага квартала важнейшыя спартыўныя функцыянеры ў хакеі будуць назначацца толькі па ўзгадненні з Федэрацыяй хакея. Сур`ёзную ўвагу Аляксандр Лукашэнка ўдзяліў тэме загружанасці спартыўных аб`ектаў, развіццю масавага спорту.

Паколькі практычна ўсюды створаны ўмовы для заняткаў фізкультурай і спортам, то і ўключэнню ў масавы спорт трэба ўдзяляць больш увагі, бо размова ідзе аб такім важным пытанні, як здароўе нацыі. І хоць асноўнай тэмай нарады было развіццё хакея, фактычна закраналіся праблемныя пытанні ва ўсіх відах спорту.

24 лістапада 2015, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:24.11.2015
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:753
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Аренда Жильё в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме