https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Усе арганізацыі Беларусі павінны да 1 студзеня 2016 года актуалізаваць нормы працы


Аб гэтым паведаміла начальнік галоўнага ўпраўлення працы і заработнай платы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Ірына Казліцінава 28 жніўня на пасяджэнні калегіі ведамства.
У цэнтры ўвагі ўдзельнікаў калегіі было пытанне аб ходзе выканання пастаўленай Прэзідэнтам задачы аб пераглядзе ўстаноўленых у рэспубліцы норм працы ў мэтах забеспячэння эфектыўнай работы арганізацый і занятасці іх работнікаў.

"Нарміраванне працы з`яўляецца інструментам эфектыўнага выкарыстання працоўнага патэнцыялу арганізацый, які забяспечвае рост прадукцыйнасці працы і павышэнне канкурэнтаздольнасці выпускаемай прадукцыі, выконваемых работ і аказваемых паслуг. Яно дае магчымасць, з аднаго боку, мінімізаваць выдаткі вытворчасці, з іншага - устанаўліваць абгрунтаваны ўзровень аплаты працы работнікаў, - адзначыла Ірына Казліцінава. - Усюды, дзе ёсць праца, - павінны быць і навукова абгрунтаваныя нормы працы".

Па выніках маніторынгу, на 1 ліпеня доля актуальных норм працы з тэрмінам іх дзеяння 5 і менш гадоў склала 29,2 працэнта ад агульнай колькасці прымяняемых норм працы. Удзельная вага рабочых са здзельнай аплатай працы - 32,5 працэнта ў агульнай колькасці рабочых. Доля рабочых з пачасовай аплатай працы, праца якіх нарміруецца па нарміраваных заданнях і нарматывах колькасці, - 71,5 працэнта, доля служачых, праца якіх нарміруецца, - 65,4 працэнта. Палажэнні аб арганізацыі нарміравання працы распрацаваны і зацверджаны Брэсцкім аблвыканкамам, а таксама Белкаапсаюзам, Дзяржстандартам, Міністэрствам лясной гаспадаркі, Міністэрствам транспарту і камунікацый, Міністэрствам энергетыкі. Паводле слоў Ірыны Казліцінавай, работа па пераглядзе норм працы вядзецца на рэгіянальным узроўні больш актыўна, чым на рэспубліканскім (міністэрствамі і канцэрнамі).

Цяпер у Беларусі выконваюцца 23 галіновыя (рэгіянальныя) праграмы па стварэнні новых і ўдасканаленні дзеючых норм і нарматываў для нарміравання працы на 2013-2017 гады. Гэтымі праграмамі запланавана распрацоўка і ўдасканаленне 320 зборнікаў норм працы (у 2013 годзе і першым паўгоддзі 2015 года завершаны работы па 167 зборніках норм працы).

Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ўзмоцніць растлумачальную і каардынацыйную работу па актуалізацыі прымяняемых у арганізацыях норм працы.

28 студзеня 2015, Мінск
Алена Прус - БЕЛТА
 
Дата публикации:28.08.2015
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:914
 
Ключевые слова:
Организация труда Нормирование Соцзащита в Беларуси Зарплата
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме