Паводле аператыўных даных (з 6.00 13 жніўня да 6.00 14 жніўня), ліквідавана 11 лясных пажараў на агульнай плошчы 8,66 га, 10 тарфяных пажараў на 2,34 га і 12 пажараў травы і кустоўя на 7,83 га.
13 жніўня ў 20.00 ліквідаваны пажар на тэрыторыі Храпуньскага лясніцтва Палескага лясгаса каля вёскі Альманы Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Для ліквідацыі пажару было задзейнічана пяць адзінак тэхнікі і 99 чалавек.
Па стане на 6.00 14 жніўня не ліквідаваны два тарфяныя пажары каля вёсак Вялікі Лес і Люты Бор у Столінскім раёне Брэсцкай вобласці на плошчы 0,2 га і 0,4 га адпаведна.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 14 жніўня 2015
Мінск, 14 жніўня 2015