Паводле ўдакладненых даных, 13—14 жніўня ў выніку шквалістага ўзмацнення ветру (парывы да 15—20 м/с) на тэрыторыі Магілёўскай вобласці пашкоджаны дах 81 будынка.
У прыватнасці, пашкоджаныя 14 жылых дамоў (пяць — адноўлена), 65 сельскагаспадарчых будынкаў (у тым ліку 26 ферм), два грамадскія будынкі (адноўленыя).
Будынкі пашкоджаныя ў Магілёве (тры аб`екты), Бабруйску (адзін), Бялыніцкім раёне (чатыры), Быхаўскім (чатыры), Краснапольскім (восем), Магілёўскім (48), Асіповіцкім (два), Слаўгарадскім (адзін) і Чавускім (10).
Вячаслаў Будкевіч, БелПАН
Мінск, 16 жніўня 2015
Мінск, 16 жніўня 2015