14 жніўня ў 11.05 паступіла інфармацыя, што ў вёсцы Сасноўка Смаргонскага раёна на тэрыторыі механізаваных майстэрняў філіяла "Жодзішкі" УВП "Смаргонскі камбінат хлебапрадуктаў" пры правядзенні зварачных работ па рамонце дыска пярэдняга кола камбайна John Deere 9640i WTS 2005 года выпуску адбыўся разрыў покрыўкі кола.
У выніку разрыву атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці чатыры работнікі гэтай гаспадаркі, якія шпіталізаваныя. У камбайне пашкоджаны прывадныя шківы, шкленне кабіны і ахоўны шклопластыкавы кажух над колам. Прычына разрыву ўстанаўліваецца.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 16 жніўня 2015
Мінск, 16 жніўня 2015