На 12 жніўня Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют:
Долар ЗША — 15.771 беларускі рубель
Еўра — 17.372
Расійскі рубель — 249,43
Украінская грыўна — 735,67
Кошык валют — 3.090,95
У параўнанні з папярэднім днём афіцыйны курс долара знізіўся на 34 рублі (0,22%), еўра — вырас на 45 рублёў (0,26%), расійскага рубля — на 3,93 рубля (1,60%), грыўны — знізіўся на 12,94 рубля (1,73%). Курс кошыка валют вырас на 19,98 рубля (0,65%) у параўнанні з папярэднім днём і на 320,70 рубля (11,58%) у параўнанні з паказчыкам на 9 студзеня 2015 года (2.770,25 рубля), калі Нацбанк змяніў долю валют у кошыку (долар, еўра, расійскі рубель — 0,3, 0,3 і 0,4 замест роўных частак).
Каэфіцыент "еўра/долар" — 1,1015, "долар/расійскі рубель" — 63,228, "долар/грыўна" — 21,438.
У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў 12 жніўня ў 8.55 долар куплялі па 15.620—15.775 і прадавалі па 15.840—15.920 рублёў. У параўнанні з папярэднім днём сярэдні курс куплі вырас на 20 рублёў (да 15.722), продажу — на 5 (да 15.869).
Індыкатыўныя курсы на астатніх сегментах: 15.650—15.750 пры куплі, 15.850—15.950 пры продажы.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 12 жніўня 2015
Мінск, 12 жніўня 2015