Як паведамляе ўпраўленне Дзяржаўтаінспекцыі УУС Гродзенскага аблвыканкама, ураджэнцу Азербайджана, прадпрымальніку 1969 года нараджэння за паўторнае на працягу года перавышэнне хуткасці на дваццаць і больш кіламетраў у гадзіну пагражала пазбаўленне права на кіраванне транспартным сродкам, і гэтую праблему мужчына паспрабаваў вырашыць пры дапамозе грошай.
Грамадзянін, у дачыненні да якога быў пачаты адміністрацыйны працэс, з`явіўся на разбор і паклаў 200 долараў ЗША на стол начальніка Дзяржаўтаінспекцыі пад дакументы і папрасіў не караць строга. Міліцыянер папярэдзіў мужчыну аб крымінальнай адказнасці за падобнага роду дзеянні, але той праявіў настойлівасць, пасля чаго супрацоўнік органаў унутраных спраў выклікаў у кабінет следча-аператыўную групу, якая задакументавала факт злачынства.
Крымінальная справа распачата за замах на дачу хабару.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 5 жніўня 2015
Мінск, 5 жніўня 2015