У ліпені атэстацыю паспяхова прайшлі тры фірменныя цягнікі — № 39/40 "Дзвіна" (Полацк — Масква), № 56/55 "Сож" (Гомель — Масква), № 78/77 "Нёман" (Гродна — Масква).
Падчас пераатэстацыі была праведзена камісійная праверка гэтых цягнікоў з удзелам прадстаўнікоў дырэкцыі Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў — удзельніц СНД, ААТ "РЖД" і Федэральнай пасажырскай кампаніі. Па выніках праверкі дадзена станоўчая ацэнка якасці падрыхтоўкі цягнікоў "Дзвіна", "Сож" і "Нёман", кожнаму з іх прысвоена катэгорыя "фірменны".
Пры пераатэстацыі ўлічваліся такія крытэрыі, як тэрмін службы рухомага саставу, узровень прафесійнай падрыхтоўкі праваднікоў, афармленне салонаў вагонаў, якасць маёмасці, якая выкарыстоўваецца, і інш.
Усяго ў міжнародных зносінах курсіруюць шэсць фірменных цягнікоў Беларускай чыгункі. У снежні 2015 года трэба будзе пацвердзіць свой статус фірменным цягнікам № 2/1 "Беларусь" (Мінск — Масква), № 52/51 "Звязда" (Мінск — Санкт-Пецярбург) і № 86/85 "Белы бусел" (Мінск — Кіеў).
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 6 жніўня 2015
Мінск, 6 жніўня 2015