https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Праекты па павелічэнні выкарыстання торфу на цэментных заводах акупяцца за 3-4 гады


Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі Беларусі.
Частка сродкаў інавацыйнага і інвестыцыйнага фондаў Мінэнерга будзе накіравана на рэалізацыю праектаў па асваенні ўдасканаленай тэхналогіі выкарыстання тарфяных брыкетаў на цэментных заводах.

Размова йдзе аб вытворчых лініях на ААТ "Крычаўцэментнашыфер" і ААТ "Беларускі цэментны завод".

Плануецца, што тарфянымі брыкетамі заменяць імпартуемы каменны вугаль у аб`ёме да 150 тыс. т умоўнага паліва ў год, што эквівалентна аб`ёмам вытворчасці 6 торфабрыкетных заводаў. Пры запланаваных аб`ёмах замяшчэння тэрмін акупнасці праектаў складзе 3-4 гады.

Як лічаць спецыялісты, рэалізацыя праектаў дасць магчымасць за кошт павелічэння выкарыстання мясцовых відаў паліва павысіць энергетычную бяспеку краіны, часткова дыверсіфікаваць паліўны рынак і знізіць затраты на вытворчасць цэменту. Акрамя таго, будзе забяспечана стабільная сацыяльна-эканамічнае развіццё населеных пунктаў, для якіх торфабрыкетныя вытворчасці з`яўляюцца горадаўтваральнымі.

27 ліпеня 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:27.07.2015
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:900
 
Ключевые слова:
Торфобрикеты Цементный завод Рентабельность Энергетика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме