Як паведаміла афіцыйная прадстаўніца УСК па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк, следства ўстанавіла, што вядучы інжынер філіяла даваў незаконныя ўказанні падначаленым супрацоўнікам арганізоўваць на пастаяннай, сістэмнай аснове збор і перадачу яму грашовых сродкаў з прэміяльных выплат.
"Злачынную схему вядучы інжынер выкарыстоўваў каля двух гадоў і незаконна атрымаў больш як 180 млн. рублёў. Кіраўнік быў затрыманы ў службовым кабінеце ў момант атрымання грашовых сродкаў у суме большай за 3 млн. рублёў", — расказала Салянюк.
Абвінавачваны ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі вядучы інжынер узяты пад варту. "Следчымі Бабруйскага міжраённага аддзела Следчага камітэта праводзіцца работа па ўстанаўленні іншых аналагічных фактаў яго злачыннай дзейнасці", — заявіла прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці.
Уладзімір Лапцэвіч, БелаПАН
Магілёў, 27 ліпеня 2015
Магілёў, 27 ліпеня 2015