Як паведамляе Мінскае гарадское ўпраўленне МНС, 17 ліпеня ў 22.07 паступіла інфармацыя аб выяўленні падазронага прадмета на трэцім паверсе будынка чыгуначнага вакзала. Супрацоўнікамі Мінскага аддзела ўнутраных спраў на транспарце ГУУС Мінгарвыканкама з залы чакання было эвакуявана 170 чалавек, доступ у залу абмежаваны.
У 22.20, да прыбыцця сапёраў в/ч 5448 унутраных войскаў МУС, прадмет (металічны тэрмас) быў апазнаны гаспадаром.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 19 ліпеня 2015
Мінск, 19 ліпеня 2015