У маі гэтага года максімальная сярэдняя заработная плата ў Беларусі была зафіксаваная ў работнікаў сферы вылічальнай тэхнікі — 24 млн. 551,6 тыс. рублёў, мінімальная — у работнікаў арганізацый, якія аказваюць сацыяльныя паслугі, — 3 млн. 990,3 тыс.
У прамысловасці сярэдняя зарплата склала 6 млн. 952,6 тыс., у будаўніцтве — 7 млн. 660,3 тыс., на транспарце і ў сферы сувязі — 7 млн. 469,6 тыс., у сельскай і лясной гаспадарцы — 5 млн. 28,4 тыс., у адукацыі — 4 млн. 996,1 тыс., у тым ліку настаўнікаў — 6 млн. 154,4 тыс., прафесарска-выкладчыцкага складу — 8 млн. 32 тыс. рублёў. Заработная плата работнікаў аховы здароўя склалася ў памеры 5 млн. 639,9 тыс. рублёў, у прыватнасці сярэдняя заработная плата ўрачоў склала 9 млн. 167,3 тыс. рублёў, сярэдняга медыцынскага персаналу — 5 млн. 664,4 тыс. рублёў.
Максімальная сярэднямесячная налічаная зарплата ў маі зафіксаваная ў Мінску — 8 млн. 932,5 тыс. рублёў, мінімальная — у Брэсцкай вобласці (5 млн. 702,6 тыс.). У Магілёўскай вобласці гэты паказчык склаў 5 млн. 833,8 тыс. рублёў, Віцебскай — 5 млн. 881,6 тыс. рублёў, Гродзенскай — 6 млн. 31,5 тыс., Гомельскай — 6 млн. 164,7 тыс., Мінскай — 6 млн. 722,3 тыс.
Як паведамлялася раней, налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў Беларусі ў студзені—маі 2015 года склала 6 млн. 380,1 тыс. рублёў, у тым ліку ў маі — 6 млн. 687,6 тыс. рублёў, што ў параўнанні з красавіком 2015 года больш на 2,3%, або 151,5 тыс. рублёў.
Рэальная заработная плата (заработная плата, разлічаная з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у студзені—маі 2015 года ў параўнанні са студзенем—маем 2014 года зменшылася на 3,2%, у маі 2015 года ў параўнанні з красавіком 2015 года — павялічылася на 1,6%.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 24 чэрвеня 2015
Мінск, 24 чэрвеня 2015