https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Музей Васіля Быкава ў Гродне можа пераехаць у асобны будынак


У Гродне выберут новае месца для музея Васіля Быкава.
Даручэнне падтрымаць грамадскую ініцыятыву 8 студзеня ў час асабістага прыёму грамадзян даў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў. 

На прыём да губернатара прыйшлі прадстаўнікі грамадскасці з просьбай падтрымаць ідэю аб выдзяленні асобнага будынка для музея імя В.Быкава і надання яму статусу дзяржаўнага.

Сёння ў Гродне дзейнічае невялікі музей на грамадскіх пачатках. Яго стварылі актывісты Гродзенскага гарадскога грамадскага аб`яднання ветэранаў вайны, працы і Узброеных Сіл. Гэта невялікі пакой у офісным будынку па вул.Савецкая, які не прыстасаваны для наведвання экскурсійнымі групамі.

У той жа час у горадзе над Нёманам пісьменнік правёў 25 гадоў жыцця і напісаў "Альпійскую баладу", "Жураўліны крык" і многія іншыя вядомыя творы, таму тут лагічна папулярызаваць асобу пісьменніка. Тым больш што ў Гродне захаваны цэлы пакой экспанатаў для музея, пачынаючы ад рукапісаў, завяршаючы прадметамі ўжытку Быкава. У рэалізацыі ідэі гатовы таксама прыняць удзел сын і родныя народнага пісьменніка.

На думку ініцыятараў, такі літаратурны музей пры належным падыходзе стане грамадскім здабыткам і яшчэ адной адметнай мясцінай горада, зрабіўшы больш разнастайнай турыстычную праграму.

Владзімір Краўцоў падтрымаў ідэю аб папулярызацыі музея славутага пісьменніка. Найлепшым рашэннем, на думку прадстаўнікоў грамадскасці, было б выдзяленне для гэтых мэт асобнага памяшкання. Губернатар даў даручэнні вывучыць музейную калекцыю, а таксама прапрацаваць усе магчымыя варыянты для размяшчэння музея і форму яго далейшага існавання.

8 студзеня 2015, Гродна
Алена Стасюкевіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:08.01.2015
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1405
 
Ключевые слова:
Гродна Музеи Беларуси Василь Быков
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме