https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Арганізаваная злачыннасць і злачынствы ў сферы IT - адны з галоўных пагроз нацыянальнай бяспецы


Аб гэтым перад пачаткам ІІІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Асноўныя напрамкі ўдасканалення сістэмы нацыянальнай бяспекі" журналістам заявіў старшыня Следчага камітэта Дзмітрый Гара.
"Канферэнцыя ўжо трэці год арганізуецца Следчым камітэтам пад эгідай Дзяржаўнага сакратарыята Савета бяспекі. У канферэнцыі прымаюць удзел як прадстаўнікі органаў забеспячэння нацыянальнай бяспекі, так і навуковай супольнасці. Асабліва рады бачыць на канферэнцыі нашых гасцей з Расіі, Азербайджана, якія сталі пастаяннымі ўдзельнікамі гэтага мерапрыемства", - сказаў Дзмітрый Гара.

Кіраўнік СК расказаў, чым абумоўлена актуальнасць гэтай канферэнцыі. "Мы бачым, якая абстаноўка складваецца ў свеце і каля нашых граніц. Гэта неверагодны санкцыйны і інфармацыйны націск, рост кіберзлачынстваў і іншыя пагрозы нацыянальнай бяспецы. Таму на разгляд канферэнцыі выносяцца гэтыя і іншыя пытанні. Будзе абмяркоўвацца ўдасканаленне процідзеяння гэтым пагрозам", - падкрэсліў ён.

Дзмітрый Гара таксама адзначыў, што следчыя пастаянна ўдасканальваюць сваю работу і развіваюцца па многіх напрамках. "Як прыклад магу назваць падрыхтоўку кадраў. Інстытут Следчага камітэта распрацаваў шэраг праграм навучання следчых, накіраваных на рэалізацыю нашых паўнамоцтваў ва ўмовах ваеннага часу, баявой абстаноўкі і контртэрарыстычных аперацый. Вялікую дапамогу нам аказваюць калегі з Расіі, у якіх гэты вопыт ёсць і якім яны з намі дзеляцца. Гэта вельмі важна і патрэбна. Нядаўна пры садзейнічанні Міністэрства абароны быў арганізаваны вучэбны збор, калі на палігоне ва ўмовах, набліжаных да баявых, праводзіліся следчыя дзеянні, агляд месцаў здарэння, фіксацыя слядоў злачынстваў. Гэта атрымалася вельмі карысна і наглядна. Гэта адназначна патрэбна, каб быць гатовымі да ўсяго", - дадаў старшыня СК.

Сярод іншых напрамкаў, якія ўяўляюць пагрозу нацыянальнай бяспецы, Дзмітрый Гара абазначыў арганізаваную злачыннасць і злачынствы ў сферы IT.

"Калі гаварыць аб процідзеянні кіберзлачыннасці, то трэба адзначыць, што па ўзгадненні з кіраўніком дзяржавы створаны так званы кіберглаўк Следчага камітэта. Мы навучыліся знаходзіць злачынцаў у сетцы. Мы бачым тых, хто працуе супраць нас з тэрыторыі замежных дзяржаў - канкрэтных людзей, якія па заданні замежных спецслужбаў працуюць супраць нашай дзяржавы і нашых грамадзян", - сказаў на заканчэнне Дзмітрый Гара.

17 лістапада 2023, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:17.11.2023
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:80
 
Ключевые слова:
Киберпреступность Криминал Национальная безопасность Конференция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме