https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Для ацэнкі сённяшняй сітуацыі ва Усходняй Еўропе важны погляд аб`ектыўнага і неабыякавага эксперта з боку, якім якраз і з`яўляецца Рыгор Іофэ


Такое меркаванне выказаў Аляксандр Лукашэнка 12 студзеня ў Мінску на сустрэчы з прафесарам Рэдфардскага ўніверсітэта (штат Вірджынія, ЗША), аўтарам некалькіх кніг пра Беларусь Рыгорам Іофэ.
"Для нас гэта вельмі каштоўна, асабліва ў гэты востры перыяд няпростых узаемаадносін — не толькі нашых з Захадам, але і дзяржаў, размешчаных ва Усходняй Еўропе. У сувязі з клубком праблем, якія апошнім часам абвастрыліся, у прыватнасці, ва Украіне, у нас, у Расіі: эканамічныя крызісы і гэтак далей", — цытуе кіраўніка дзяржавы яго прэс-служба. 

"Вашы разважанні, вашы ацэнкі сітуацыі ў Беларусі вельмі важныя і, напэўна, для міжнароднай грамадскасці і для разумення працэсаў, якія сёння адбываюцца тут", — падкрэсліў Лукашэнка.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 12 студзеня 2015
 
Дата публикации:12.01.2015
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1078
 
Ключевые слова:
Григорий Иоффе Восточная Европа Eurasia Daily Monitor СМИ
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме