https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Будаўніцтва другой Мінскай кальцавой аўтадарогі з 20 чэрвеня будзе весціся кругласутачна


Аб гэтым заявіў намеснік прэм`ер-міністра Анатоль Калінін.
Паводле інфармацыі прэс-службы ўрада, 15 чэрвеня Калінін азнаёміўся з ходам будаўніцтва другой МКАД. Ён наведаў участак ад Астрашыцкага гарадка да скрыжавання з аўтадарогай Р28 Мінск — Маладзечна.

Паводле слоў Анатоля Калініна, сёлета закуплена і ўстаноўлена абсталяванне для дзвюх вытворчасцей цяжкага бетону, дагэтуль бралі матэрыял у пабочнай кампаніі. "Хуткасць укладкі дарогі — адзін метр у хвіліну. Літаральна праз пяць дзён мы плануем выйсці на кругласутачны рэжым працы", — адзначыў віцэ-прэм`ер.

Адкрыццё руху па першым участку ад Астрашыцкага гарадка да скрыжавання з аўтадарогай Р28 Мінск — Маладзечна запланавана на верасень. На будаўніцтва другой МКАД Банкам развіцця выдзелена прыкладна 2 трлн. рублёў. "Акрамя таго, мы вядзем будаўніцтва дарогі Р23. Сёлета павінны выйсці да 102 км", — канстатаваў віцэ-прэм`ер.

Анатоль Калінін звярнуў увагу на стварэнне элементаў азелянення ўздоўж дарожнай паласы другой кальцавой. "Чыстая дарога манатонная, вадзіцелі ад яе стамляюцца. Калі дарога адрозніваецца элементамі добраўпарадкавання, азеляненнем, то і выгляд, і камфорт у яе іншы", — патлумачыў ён. Так, восенню плануецца аформіць некалькі ўчасткаў, пасля чаго адбудзецца абмеркаванне і выбар найбольш прымальнага варыянта.

Работы па будаўніцтве другой кальцавой аўтамабільнай дарогі вакол Мінска ў адпаведнасці з даручэннямі кіраўніка дзяржавы былі адноўлены ў сакавіку 2014 года. МКАД-2 будуюць па параметрах першай катэгорыі. Прадугледжаны чатырохпалосны рух, па дзве паласы ў кожным напрамку, асвятленне асобных участкаў, двухбаковая бар`ерная агароджа з раздзяляльнай паласой, шумаахоўныя экраны паблізу жылых забудоў. Агульная працягласць складзе каля 160 км, з іх 85 — новыя ўчасткі.

Нагадаем, раней планавалася завяршыць першы этап да 1 студзеня 2016 года. На другім этапе будзе пабудаваны ўчастак, які будзе звязваць гродзенскі напрамак з брэсцкім, тэрмін заканчэння работ — 1 студзеня 2017 года.

Новыя ўчасткі МКАД-2 будуць у цэментабетонным выкананні.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 16 чэрвеня 2015
 
Дата публикации:16.06.2015
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:1507
 
Ключевые слова:
Р28 Автодорога Строительство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме