Супрацоўнікамі аддзялення па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі Заводскага РУУС сталіцы затрыманы 17-гадовы мінчанін — выпускнік адной са сталічных школ. Хлопец захоўваў пры сабе курыльныя сумесі, прызначаныя для далейшай рэалізацыі.
У ходзе асабістага вобыску ў маладога чалавека аператыўнікамі было знойдзена і канфіскавана каля 27 г рэчыва расліннага паходжання з утрыманнем ў сваім складзе асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва, прызначанага для рэалізацыі. Як высветлілася, хлопец працаваў "закладчыкам" у адным з інтэрнэт-магазінаў, які займаўся распаўсюджваннем курыльных сумесей. Сам з`яўляўся спажыўцом псіхатропу.
У дачыненні да затрыманага праводзіцца праверка для дачы прававой ацэнкі.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 16 чэрвеня 2015
Мінск, 16 чэрвеня 2015